BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Да аховы выбарчых участкаў у Беларусі далучацца моладзевыя атрады БРСМ

На ахову парадку на выбарчых участках 25-га лютага адправяць байцоў моладзевых атрадаў БРСМ, перадае тэлеканал СТБ.

Фота: ctv.by

300 хлопцаў і дзяўчат прайшлі дадатковую падрыхтоўку на вучэбна-метадычным зборы ў вайсковай часці  у менскім Уруччы. Паведамляецца, што бээрэсэмаўцы прайшлі навучанне па асновах права і заканадаўства, вывучалі медпадрыхтоўку, авалодвалі навыкамі абыходжання са зброяй. Таксама яны прайшлі некалькі элементаў курсу маладога байца.

Падчас абвешчаных  “выбараў” бээрэсэмаўцы будуць дапамагаць міліцыянтам.

Беларускае Радыё Рацыя