Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі падрыхтаваў справаздачу «Катаванні і жорсткае абыходжанне ў гомельскай жаночай калоніі № 4».

Паводле былой зняволенай ПК-4 мастачкі Анжэлы, для Марыі Калеснікавай цяпер ствараюць невыносныя ўмовы праз небяспечнае суседства. «Да яе ў камеру рэгулярна падсаджваюць дзяўчыну, якую некаторыя лічаць псіхічна хворай. Інфармацыя са справаздачы «Катаванні і жорсткае абыходжанне ў гомельскай жаночай калоніі № 4» пацвердзіла звесткі пра тое, што супраць палітычных зняволеных ужываюць адмысловыя правакацыі. Марыі Калеснікавай аўтары справаздачы прысвяцілі асобны раздзел. «З боку адміністрацыі Марыі аддаецца самая пільная ўвага і ствараюцца невыносныя ўмовы існавання. Мэтай адміністрацыі з’яўляецца зламаць яе волю і сілу, што не ўдаецца зрабіць да гэтага часу», — указваюць аўтары справаздачы.
Гомельская жаночая калонія № 4 — гэта тая калонія, дзе трымаюць кіраўніцу выбарчага штабу Бабарыкі Марыю Калеснікаву, журналістку Кацярыну Андрэеву, сацыёлага Валерыю Касцюгову, праваабаронцаў Марфу Рабкову і Насту Лойку ды яшчэ дзясяткі палітзняволеных беларускіх жанчын.






