BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Да палітзняволенай  Паліны Шарэнда-Панасюк у калоніі не пусцілі адваката

Да палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк у калоніі не пусцілі адваката. Пра гэта паведаміў у сацсетках яе муж Андрэй Шарэнда.

Паліну перавялі ў жаночую калонію для рэцыдывістак №24 “Зарэчча”. Там яна перабывае з 22 снежня 2023 года.

“Сёння ў Зарэчча даехаў адвакат, каб сустрэцца з Палінай. Але адміністрацыя калоніі не прапусціла яго. Нібыта няма заявы ад Паліны”, — піша Андрэй.

Кажа Андрэй Шарэнда:

За ўвесь гэты час ад Паліны прапусцілі толькі адзін кароценькі ліст, у якім Паліна проста паведамляе, што ёй тэрмінова выслаць з рэчаў. Зразумела, што зіма, вельмі халодна, і Паліна папрасіла выслаць ёй тэрмінова цёплы шалік, шапку і тэрмабелізну. І яшчэ Паліна паведаміла, што яна напісала заяву на сустрэчу з адвакатам. Зрабіла гэта 8 студзеня, у першы дзень, як выйшла з каранціну, і вельмі чакае адваката.

Паліну Шарэнда-Панасюк затрымалі ў студзені 2021 і асудзілі на два гады пазбаўлення волі. Пазней яе яшчэ двойчы судзілі, вінавацячы ў злосным непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі. Кожны раз жанчыне дадавалі год калоніі.