BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Да палітзняволенай Паліны Шарэнды зноў не пусцілі адваката

Муж Паліны Андрэй Шарэнда ў сваім Фэйсбуку паведаміў, што 15 красавіка адвакат у чарговы раз спрабаваў трапіць да палітзняволенай, але яму было адмоўлена. Ужо чатыры месяцы адвакату не даюць сустрэцца з Палінай, хаця яна ўжо даўно напісала адпаведную заяву для гэтага.

Нагадаем, Паліна — грамадская актывістка з Брэста, якую затрымалі 3 студзеня 2021. Жанчыну спачатку асудзілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Пазней яе двойчы асудзілі за “злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі” яшчэ агулам да 2 гадоў зняволення. 

Крыніца: t.me/viasna96