Беларуская асацыяцыя палітвязняў «Да Волі» заклікае падтрымаць былых палітзняволенных, перадаўшы 1,5% свайго падатку на дзейнасць ініцыятывы.

«Асабліва важна, што гэта – бяспечны шлях дапамогі», – адзначае прадстаўнік арганізацыі Алег Кулеша:
– Беларусы ў замежжы ўпершыню змаглі атрымаць тую вольнасць, якую не мелі ў Беларусі. Яны могуць уплываць на свае падаткі, размяркоўваць іх самастойна. Польская дзяржава дазваляе размеркаваць не мала – 1.5% падатку. Мы ўжо ўдзельнічаем другі год запар. Па выніках леташняга збору мы атрымалі сродкі. Дарэчы, эта вельмі бяспечна, таму што ніхто не ведае, адкуль гэтыя сродкі. Гэта выдае табе падаткавая інспекцыя, палічаныя сродкі, якія былі пералічаныя, нейкімі матэматычнымі сістэмамі апрацаваныя, і трапляюць нам на рахунак.
Цалкам матэрыял:
Падрабязней пра тое, як аформіць дапамогу ініцыятыве «Да Волі».
Як гэта зрабіць?
Зайдзіце ў сістэму Twój e-PIT і ўвайдзіце (праз Profil Zaufany, mObywatel або падатковыя дадзеныя).
У дэкларацыі PIT-37 укажыце:
KRS: 0000270261
ASSOCIATION OF BELARUSIAN POLITICAL PRISONERS
• Мэта (pole 153): 27776
• Адзначце згоду на перадачу сродкаў
Гэта неабходна, каб партнёры з Fundacja Młodzi-Młodym ведалі, што падтрымка прызначана для нас.
Беларускае Радыё Рацыя






