BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дабрачынная ініцыятыва #food4bel адзначыла год дзейнасці

Дабрачынная ініцыятыва #food4bel у Варшаве, арганізаваная хрысціянінам Сяргеем Мельянцом, адзначыла 31 студзеня год сваёй дзейнасці.

Сяргей Мельянец

Па словах Сяргея, ён служыць, чым можа, Госпаду і людзям: 

-Зараз фактычна 500 сем’яў, якія далучыліся, якія атрымліваюць прадукты, якія дапамагаюць. Зразумела, дапамагае менш людзей, дзесьці каля 60 валанцёраў. Прыкладна 1 мільён злотых у якасці прадукатаў раздалі тым, хто меў патрэбу. Таксама людзі маглі адпраўляць дзяцей у дзіцячыя лагеры.

На святкаванне  сабралася  шмат людзей. Людзі частаваліся прынесенымі прысмакамі, гаварылі шмат цёплых слоў, слухалі ігру на саксафоне саліста групы «Выратаванне» Ігара Мухіна, маліліся і дзякавалі. Гаворыць удзельнік сустрэчы, валанцёр Аляксадр Юргілевіч:

-Сяргей Мельянец – вельмі добры чалавек, дысідэнт, хрысціянін. У яго баліць сэрца за простых беларускіх людзей, якія церпяць ад рэпрэсій, церпяць ад галечы ў эміграцыі. І замест таго, каб на гэтым нажывацца, ён аддае сваё сэрца, сваю працу і ежу – усё ён аддае людзям.

На сустрэчы паслухалі цікавы выступ Грэгара Даўнса – прафесара Оксфардскага ўніверсітэта, цяпер тэолага царквы Святой Марыі ў Когэсе.

Падчас імпрэзы самыя актыўныя валанцёры атрымалі ў падарунак кубкі з лагатыпам #food4bel і майкі з такім жа лагатыпам. Маючыя патрэбу ў адзенні маглі яго ўзяць у канцы сустрэчы.  Добрыя рэчы былі акуратна раскладзены тут жа ў зале.

Беларускае Радыё Рацыя