BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дабрачынны фонд “Вільна Білорусь” абвясціў конкурс дэкламавання да Дня роднай мовы

Дабрачынны фонд “Вільна Білорусь” абвясціў конкурс дэкламавання па-беларуску, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя, у тым ліку наведвальнікі курсаў беларускай мовы на базе “Дому вольнай Беларусі”.

Кажа кіраўнік фонду Аляксей Францкевіч:

– Дакладна далучацца могуць усе беларусы, гэта ж Міжнародны дзень мовы. І вось запусціць такі флэш-моб, каб людзі далучаліся, здымалі відэа, выкладвалі ў сеткі для папулярызацыі беларускай мовы – гэта ж цудоўна. Мы гэта тут робім, каб нейкім чынам заахвочваць беларусаў тут, ва Украіне.

Аўтары самых арыгінальных і цікавых выступаў атрымаюць перакідны каляндар на 2025 год з выявамі герояў, што аддалі свае жыцці за свабоду Беларусі і Украіны.

Відэа можна дасылаць на электронную пошту [email protected]. Пры неабходнасці ўдзельнікам гарантуецца ананімнасць.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя