BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ДАІ праверыць кіроўцаў аўтобусаў

ДАІ ў гэтыя выходныя правядзе спецмерапрыемствы, накіраванае на вадзіцеляў аўтобусаў. У прэс-службе МУС растлумачылі ініцыятыву тым, што ў жніўні пачасціліся выпадак ДТЗ з аўтобусамі міжнародных зносін, звязаныя са стомленасцю кіроўцаў. “Рэйды будуць накіраваны на выкананне вадзіцелямі аўтобусаў Правілаў дарожнага руху, рэжыму рабочага часу і адпачынку, прадухілення ДТЗ і зніжэння цяжкасці іх наступстваў”, – папярэдзілі ў МУС.

Мерапрыемства будзе праводзіцца пераважна на дарогах рэспубліканскага значэння. Нагадаю, 21 жніўня ў кювет з’ехаў аўтобус “Вільня-Магілёў”, за некалькі дзён да гэтага, з дарогі з’ехаў і ўрэзаўся ў дрэва аўтобус “Масква-Берасце”.

Беларускае Радыё Рацыя