BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ДАІ ўзяла на ўзбраеньне дроны

Парушальнікаў правіл дарожнага руху сталі вылічваць у Беларусі з дапамогай квадракоптараў.

На борце беспілотніка ёсць камера. Праз яе відэа транслюецца на тэлефон дзяржаўтаінспектара. Квадракоптары выкарыстоўваюць на найбольш небяспечных участках дарогі. Гаворка ідзе пра месцы, дзе фіксуюць вялікую колькасць ДТЗ з траўмамі пасажыраў і кіроўцаў.

Таксама дроны прымяняюць у гадзіны пік пры напружанай сітуацыі на дарогах.

Батарэйкі ў гэтых апаратаў хапае хвілін на 50. Калі ўзровень зараду падае да 15 адсоткаў, дрон аўтаматычна вяртаецца на базу.