BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дальнабойшчыка судзяць за «тысячу каментароў» пра Лукашэнку, суддзяў і сілавікоў

Дзмітрыю Сончыку 40 гадоў. Ён мянчук. Вядома, што Сончык доўгі час працаваў кіроўцам, апошнім часам — дальнабойшчыкам. Дзмітрый захапляецца мотаспортам, а яшчэ радыёаматарствам.

«Пакаяльным відэа» з Сончыкам выйшла 7 траўня — яго затрымалі па вяртанні з-за мяжы. Яму закідалі каментары ў тэлеграме — казалі, што ён пакінуў іх больш за тысячу.

Працэс над Дзмітрыем пачаўся сёння, 26 снежня. у судзе Партызанскага раёна Менска. Яго судзяць па трох артыкулах — «абраза суддзі» (арт. 391 КК), «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК) і «абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК). Працэс узначальвае суддзя Вольга Царык.

Крыніца: “Вясна”