
21 і 24 верасня палітвязні з Берасцейчшыны сустрэнуць за кратамі дні народзінаў. Гаворка ідзе пра Данііла Богната і Трафіма Барысава адпаведна.
У палітвязня Данііла Богната дзень народзінаў 21 верасня. Мужчыну абвінавацілі ў ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках. Суд палічыў, што ён нібы ўдзельнічаў у масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня ў Пінску. Прысуд – шэсць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Дасылаць лісты ці бандэролі можна ў папраўчую калонію №2.
У палітвязня Трафіма Барысава дзень народзінаў 24 верасня. Хлопцу прад’явілі арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму. Праходзіў па справе анархісцкай ячэйкі “Чорных салаўёў”. Сцвярджалася, што падлеткі аб’ядналіся, каб рабіць дыверсіі па наводцы ў Беларусі, а пасля — у Расеі. Прысуд як і месца знаходжання палітвязня не вядомыя.
Беларускае Радыё Рацыя






