BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Данііл Гаркавы: Запрашаем усіх на шчырую размову пра Новую Беларусь

3-4 жніўня ў Вільні адбудзецца Канферэнцыя “Новая Беларусь”. На 8 панэлях выступяць эксперты і актывісты, якія падзеляцца меркаваннямі і прапановамі адносна будучыні Беларусі. Далучацца да працы канферэнцыі ў фармаце анлайн беларусаў запрашае кіраўніка аддзела па знешніх сувязях Офіса Ціханоўскай Данііл Гаркавы:

– Мы ўсе працавалі на падрыхтоўцы да 2025 года. Гэтая канферэнцыя пачне кампанію па 2025 году. Гэта зараз асноўны, галоўны фокус, прыярытэт на дзейнасць дэмсілаў на бліжэйшы час. Шчырыя адкрытыя размовы. Я разлічваю на тое, што гэта дзесьці будуць вострыя пытанні, самыя вострыя адказы, дыскусія. Зараз вядзецца праца над платформай 2025. Чакаецца прэзентацыя гэтага дакумента, дзе будзе намечаны накірунак па дзейнасці дэмсілаў на 2025 год.

У межах канферэнцыі таксама пройдуць тэматычныя сустрэчы і ‎Сняданак з Народнымі амбасадамі ў Вільні 2 і 5 жніўня адпаведна. Арганізатары канферэнцыі “Новая Беларусь” забяспечаць для беларусаў свету анлайн-трансляцыю мерапрыемства праз платформу “Новая Беларусь” і афіцыйныя You-tube каналы дэмакратычных сілаў у выгнанні.

Праграма Канферэнцыі “Новая Беларусь” тут:

Канферэнцыя Новая Беларусь – Святлана Ціханоўская (tsikhanouskaya.org)

Беларускае Радыё Рацыя