Пяць гадоў споўнілася сёлета дзейнасці агульнанацыянальнага руху маладых актывістаў і актывістак Моладзевы Блок.

Большая частка з гэтага перыяду, як і 2024 год, прайшлі для сябраў структуры ў эміграцыі, – распавёў сакратар Рады Моладзевага Блоку Даніла Лаўрэцкі:
– 2024 год запомніўся пашырэннем нашых колаў. Нягледзячы на ўсе складаныя абставіны працаваць, мы ўсё ж такі набіраем аўдыторыю і ў сацыяльных сетках, робім мерапрыемствы, атрымліваем падтрымку ў выглядзе данатаў, ці проста словамі. То бок, адчуванне таго, што мабыць не абуджэнне пэўнае, але ўсё ж такі захаванне прадэмакратычнай, праліберальнай павесткі.
Сябраў Моладзевага Блоку аб’ядноўвае вера ў свабоду, гуманізм і правы чалавека. Яны мараць жыць у сучаснай і свабоднай Беларусі.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






