Цырыманіяльны характар носяць Выбары 2025 у Беларусі. Нас чакаюць выключна намаляваныя лічбы. Таму дзейнічаць у самой краіне трэба выключна зыходзячы з адчування ўласнай бяспекі.

Сваімі разважаннямі на тэму так званай электаральнай кампаніі падзяліўся сакратар Рады Моладзевага Блоку Даніла Лаўрэцкі:
– Пытанне ў тым, ці магчыма нешта зрабіць для развіцця нашага соцыуму, для дэмакратызацыі нашай краіны. І насамрэч адказ будзе даволі сумным. Бо ў гэтыя выбары неяк значна паўплываць на грамадства немагчыма, і проста не варта рызыкаваць сабой.
Так званыя чарговыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі запланаваныя на 26 студзеня 2025 года. Гэта сёмае пераабаранне Лукашэнкі.
Беларускае Радыё Рацыя






