Банк Ідэй прадставіў новае даследаванне, прысвечанае рэсацыялізацыі былых палітвязняў Беларусі: у самой краіне і ў эміграцыі. Даследаванне аб’ядноўвае гісторыі людзей, якія перажылі зняволенне за палітычныя перакананні, а таксама іх патрэбы ў псіхалагічнай, медычнай, сацыяльнай і фінансавай падтрымцы. Больш падрабязна пра ключавыя высновы, практычныя рэкамендацыі і чаму рэсацыялізацыя праходзіць лепш у Літве, чым у Польшчы, распавядае наша Госця Рацыі — даследчыца і суаўтарка праекта, Данутa Студзёнка.

РР: Што стала штуршком для правядзення даследавання?
Данутa Студзёнка: Падштурхнулі падзеі нашага часу, што зараз мы ўсе вітаем, што выходзяць людзі з-за кратаў. Яны знаходзяцца ў складанай сітуацыі, што трэба ізноў неяк будаваць сваё жыццё. Ёсць шмат ініцыятываў, якія дапамагаюць такім людзям, і вось сабраць інфармацыю для таго, каб гэта праца адпавядала патрэбам вызваленых. Гэта было асноўным матыватарам, каб у ініцыятываў, якія дапамагаюць вызваленым палітвязням, была сістэматызаваная інфармацыя для пабудовы праграм дапамогі. Таму што шмат чаго робіцца, але здаецца, што гэта больш ідзе ў адказ на неадкладныя запыты. Але калі мы разумеем, што людзей будзе ўсё больш і больш, гісторыі будуць паўтарацца ў тым, як людзі будуць да жыцця прыстасоўвацца нанова, тут могуць дапамагчы даследчыкі тым, каб гэту інфармацыю сабраць.
РР: Колькі чалавек паспелі апытаць у межах даследавання? Ці можна вызначыць нейкія фокусныя групы?
Данутa Студзёнка: У нас было тры метады. Першая была фокус-група, якая была праведзена ў Вільні. Там прынялі ўдзел сем чалавек – шэсць мужчын, адна жанчына. Гэта больш інфармацыя пра тое, як мігрыравалі, як яны прынялі рашэнне пра міграцыю. Далей мы рабілі глыбіннае інтэрв’ю – гэта было восем чалавек – чатыры мужчыны і чатыры жанчыны. З іх два чалавекі жывуць у Беларусі, яшчэ адзін зусім нядаўна з’ехаў, таму ў яго быў жывы досвед пра тое, як адбываецца ў Беларусі, і астатнія раскіданыя па краінах – Літва, Польшча. І анлайн-апытанне – там мы сабаралі 111 анкет.
Цалкам гутарка:
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя






