BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Дапамагаць палітвязням цяпер варта ўсімі магчымымі спосабамі”

Дапамагаць палітвязням цяпер варта ўсімі магчымымі спосабамі.

У гэтым перакананая актывістка суполкі Беларусы Варшавы Кацярына. Яна прапанавала свае шляхі падтрымкі.

  Па-першае, пісаць лісты, я лічу, што гэта важна, таму што нават, калі лісты не даходзяць, то гэта ціск на рэжым. Па-другое, гэтыя лісты можна ставіць на dissident by і на іншых сайтах. І гэтыя людзі пасля пабачаць гэтыя лісты і будуць разумець, што яны не былі забытыя і не былі занядбанымі. Можна дапамагаць сваякам, можна рабіць усё тое, што магчыма, дапамагаць сем’ям, маліцца.

“Падтрымка цяпер – вельмі важная, бо мы жывём у складаны, ваенны час”, – дадала Кацярына.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя