Дапамагаць палітвязням важна, але пры гэтым варта не забывацца пра асабістыя межы. Такое меркаванне выказала каардынатарка ініцыятывы “Вольныя” Вераніка Станкевіч.

Яна адзначыла, што ў асацыяцыі таксама працуе такое правіла:
-Гэта ўсё пра раздзяленне. Вось тут я, а вось тут – патрэбы майго падапечнага. І вельмі важна, каб гэтую лінію, якую вы самі сабе вызначылі, ніхто не перакрочваў, калі чалавек моцна на вас цісне, што вы павінны яму дапамагчы. У нашай ініцыятыве мы дакладна гэта тлумачым ментарам. Часта яны кажуць – я перавёў свайму падапечнаму грошы. Ні ў якім выпадку, так нельга. Мы не ўключаемся так моцна ў сітуацыю. Мы не аддаём свае грошы. Мы дапамагаем чалавеку знайсці дапамогу там, дзе яе могуць даць.
“Таксама нашыя ментары ў экстраных выпадках могуць звярнуцца па дапамогу ў наш фонд”, – дадала яна.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






