
Дабрачынная фундацыя «Дар лёсу» ў касцёле Святога Аляксандра ў Варшаве была арганізавана беларусамі для дапамогі суайчыннікам яшчэ ў 2021 годзе і дзеіць да гэтага часу. Прыемна адзначыць, што намаганнямі арганізатараў фундацыя ўмацавала свае пазіцыі. Для гуманітарнай дапамогі толькі новыя рэчы для ўразлівых груп беларускай дыяспары: пенсіянерам, маці-адзіночкам і інвалідам.

Гаворыць кіраўнічка фундацыі Ліка Коян:
– Польскія фонды нам дапамагаюць, шукаем спонсараў, шукаем кантакты. Палякі адклікаюцца, ім беларуская тэматыка блізкая, гатовыя нам дапамагаць. Зрабілі такую петыцыю, зварот. Я заклікаю ўсіх далучацца не толькі да нас. Але, магчыма, і самым пісаць. Вельмі хацелася б, каб людзі мелі права на хаця б медычнае абслугоўванне і мінімальную сацыяльную пенсію.
Паводле Лікі Коян, планы па працы фундацыі вялікія. Іх каманда будзе рабіць усё, каб дапамагаць тым беларусам, якія не ў стане даць рады праблемам самастойна.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя






