Дарадца Ціханоўскай выказала салідарнасць з беларускімі настаўнікамі, якія вымушаны працаваць ва ўмовах моцнай ідэалагізацыі.
Ва ўмовах сённяшняй Беларусі праца настаўніка – самая важная, але і самая складаная, заявіла дарадца Святланы Ціханоўскай Таццяна Шчытцова ў Сусветны дзень настаўнікаў. “Вам трэба паказваць навучэнцам каштоўнасць ведаў, у той час як у дзяржаве веды безаглядна прыносяцца ў ахвяру ідэалогіі і прапагандзе, — адзначыла яна. — Вы імкнецеся развіваць у дзецях адкрытасць і давер да людзей, у той час як дзяржава пераследуе людзей за іншадумства і не выконвае ўласныя законы”.
Згодна з аналізам @pozirkonline публікацый Белстата, за тры гады колькасць настаўнікаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі скарацілася на 8,1 тысяч.
Беларускае Радыё Рацыя