Праваслаўныя вернікі адзначаюць сёння Даравальную нядзелю. Гэта апошняя нядзеля перад Вялікім постам. У гэты дзень у цэрквах праводзіцца абрад прабачэння: падчас багаслужбы духавенства і вернікі просяць адзін у аднаго прабачэння.

Гэта таксама стала народнай традыцыяй — у гэты дзень прынята прасіць прабачэння і казаць цёплыя словы родным і сябрам, адкуль і пайшла назва свята.
Даравальная нядзеля – гэта таксама апошні дзень Масленічнага тыдня. У гэты дзень ладзілі сямейную вячэру. Яна была сціплай і стрыманай па характары. Пасля яе трэба было вельмі старанна вымыць посуд, каб ад тлушчу і следу не засталося.
Вялікі пост сёлета пачынаецца 23 лютага і працягнецца да 11 красавіка, і завершыцца Вялікаднем 12 красавіка.






