BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дарыюш Вечорэк: Павінна быць кафедра беларусістыкі на Падляшшы

Міністр навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы Дарыюш Вечорэк наведаў з візітам універсітэты горада і сустрэўся з мясцовым самакіраваннем. Сярод іншага Дарыюш Вечорэк адказаў на пытанне, ці варта ў Беластоку мець сваю кафедру беларусістыкі і ці варта чакаць на попыт на яе сярод абітурыентаў:

— Гэта цікавая тэма, бо я абсалютна падтрымліваю развіццё такога тыпу кірункаў, як для беларускай моладзі, якая не хоча жыць пры гэтым рэжыме, так і для ўкраінскай моладзі, нават праз вайну. Таму я мушу разабрацца, чаму такая інфармацыя, што цікавасці да такой сферы ўвогуле няма. Мы паспрабуем гэта праверыць і стварыць такія варункі, каб беларуская моладзь, што прыедзе ў Польшчу, сапраўды магла вучыцца.

Адпаведна Дарыюш Вечорэк сустрэўся з рэктарамі падляшскіх ВНУ ў штаб-кватэры электратэхнічнага факультэта Беластоцкай палітэхнікі. Удзел у сустрэчы таксама прынялі маршалак Лукаш Пракорым, ваявода Яцэк Бжазоўскі і прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаласкі.

Беларускае Радыё Рацыя