Дасье на суддзяў, якія выносілі ў Беларусі палітычна матываваныя прысуды, перададзеныя камандай Народнага антыкрызіснага ўпраўлення для ўвядзення ў дачыненні да іх санкцый Еўразвяза.

Пра гэта гаворыцца ў відэа, апублікаваным у ютуб-канале НАУ. У роліку названа 39 прозвішчаў, акцэнт зроблены на пяці суддзях. Да прыкладу, санкцыі прапанавана ўвесці супраць Веры Філонік (гэта Берасцейскі абласны суд), на рахунку якой, як сцвярджаецца, не менш за 73 палітычна матываваныя рашэнні, у тым ліку 40 – “толькі за адзін год”. Сярод іншага Філонік выносіла прысуды за ўдзел у акцыях пратэсту ў Берасці і Пінску, па так званай “справе карагодаў”.
У відэа таксама паведамляецца, што на сёння пад персанальнымі санкцыямі Еўразвяза знаходзяцца 261 фізічная асоба з Беларусі, у тым ліку 60 суддзяў.






