BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Даследаванне пра рэсацыялізацыя былых палітвязняў Беларусі

Банк Ідэй прадставіў новае даследаванне, прысвечанае рэсацыялізацыі былых палітвязняў Беларусі — у самой краіне і ў эміграцыі. Даследаванне аб’ядноўвае гісторыі людзей, якія перажылі зняволенне за палітычныя перакананні, і паказвае іх патрэбы ў псіхалагічнай, медычнай, сацыяльнай і фінансавай падтрымцы.

Кажа суаўтар даследавання Данута Студзёнка:

– Адна з вельмі важных крыніц добрай адаптацыі – гэта менавіта стасункі з людзьмі. І таксама ў тых, хто з’ехаў, добра з пачуццём бяспекі. А ў тых, хто застаўся ў Беларусі, там сітуацыя адваротная. Тыя, хто адаптуецца ў Літве, яны ўжо лепш сваю адаптацыю ацэньваюць, чым тыя, хто ў Польшчы, тут рашэнні па прававым статусе прымаюцца даўжэй.

Паводле даследвання, больш за 90% былых палітвязняў у Беларусі паведамляюць пра пачуццё небяспекі, 83% — пра пачуццё несвабоды, 78% — пра кантроль з боку дзяржавы.
У эміграцыі асноўныя праблемы — фінансавая нестабільнасць, моўны бар’ер, страх за блізкіх, праблемы са здароўем і сацыяльная ізаляцыя.

Беларускае Радыё Рацыя