BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дэпартамент прававой дапамогі ЦБС адновіць сваю працу

Пасля вымушанага перапынку Дэпартамент прававой дапамогі Цэнтра беларускай салідарнасці неўзабаве адновіць сваю працу.

Вольга Дабравольская, Фота: “Еўрарадыё”

Гэтай навіной у эфіры Радыё Рацыя падзялілася кіраўніца дэпартаменту Вольга Дабравольская:

-Акурат сёння мы даведаліся, што ў нас будзе магчымасць аднавіць спачатку можа часткова працу, але ўжо ўпэўнена магу сказаць, што Аддзел прававой дапамогі ЦБС паволі будзе аднаўляць сваю працу. І старт наш ужо запланаваны на жнівень, то бок праз некалькі дзён мы пачнем прымаць новыя заяўкі.

Нагадаю, што ў сярэдзіне траўня Дэпартамент прававой дапамогі ЦБС прыпыніў працу праз недахоп фінансавання. Цяпер дэпартамэнт у першую чаргу працягне адвакацыю беларускіх мігрантаў у Польшчы, а ў жніўні вернецца да аказання індывідуальнае дапамогі перадусім былым палітвязням і актывістам, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Спасылка на старонку Дэпартаменту прававой дапамогі ЦБС: https://belaruscenter.eu/by/addzely/addzel-pravavoj-dapamogi/

Цалкам гутарка:

Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя