У рамках арганізаванага фондам BySol дабрачыннага збору для дзяцей беларускіх палітвязняў сабрана 25.327 еўра. Гэта больш заяўленай сумы, але збор працягваецца.

Сродкі будуць накіраваныя на дапамогу ў арганізацыі летняга адпачынку для дзяцей палітвязняў і экс-палітвязняў. На кожнае дзіця да 16 гадоў будзе выплачана дапамога ў памеры 100 еўра.
На сайце BySol паведамляецца, што выплаты ўжо атрымалі 159 дзяцей з 245.






