Тэрмін адпрацоўкі пасля ардынатуры для медыкаў-бюджэтнікаў павялічаны. Сёння ўступіў у сілу закон “Аб змене законаў па пытаннях аховы здароўя”.

Згодна з дакументам, спецыялісты, якія прайшлі падрыхтоўку ў ардынатуры за кошт бюджэту, абавязаны адпрацаваць у дзяржаўнай установе аховы здароўя не менш за 5 гадоў замест двух. Калі лекар адмаўляецца ад размеркавання, неабходна пакрыць выдаткі дзяржаве.
Беларускае Радыё Рацыя