BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Для навучэнцаў гарадзенскай гімназіі правялі стрым са зняволеным

У Гародні працягваюць укараняць практыку відэаканферэнцый для навучэнцаў школ, калі тыя наўпрост могуць задаць пытанне людзям, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі.

Падобнае мерапрыемства адбылося ў 10 гарадзенскай гімназіі, паведамляе grodnoplustv.by. На сувязь з больш як 80 дзецьмі 8-9 класаў выйшаў мужчына, які адбывае пакаранне ў гарадзенскай турме. Ён пазбаўлены волі на 5 гадоў за злачынства, звязанае з незаконным абаротам наркотыкаў.

Па меркаванні ўладаў, такія мерапрыемствы для вучняў накіраваныя на тое, каб прафілактыка правапарушэнняў сапраўды падзейнічала.

Беларускае Радыё Рацыя