
Фота: flickr.com
Для палітвязня Міколы Статкевіча не прынялі рэчавую перадачу і медычную бандэроль.
Нагадаем, Статкевіч, асуджаны да 14 гадоў калоніі, знаходзіцца за кратамі амаль 4 гады. Але ўжо 373 дні ад палітвязня няма ніякіх звестак. У другой палове лістапада сваякі Мікалая праз “другія рукі” атрымалі інфармацыю, што ён сядзіць па чарзе то ў адзіночнай камеры ПКТ, то ў камеры штрафнога ізалятару.
Жонка палітвязня Марына Адамовіч была затрымана 23 студзеня падчас рэйда КГБ. Яе асудзілі за “дробнае хулігнаства” да 15 сутак арышту.
Учора на сваёй старонцы ў Фэйсбуку жанчына напісала, што з калоніі ў чарговы раз вярнулі рэчавую перадачу і медычную бандэроль.
Крыніца: t.me/viasna96






