3730 долараў сабралі беларусы для сямʼі памерлага Аляксандра Куваннікава – шматдзетнага гродзенскага палітуцекача, піша Hrodna.life.

«Сямʼя Аляксандра дзякуе ўсім за падтрымку, клопат і дапамогу. Для іх зараз сапраўды вельмі цяжкі час», – напісаў іх блізкі.Развітанне з Аляксандрам адбылося 4 лютага.
Куваннікаў быў адзіным супрацоўнікам тытунёвай фабрыкі «Нёман», які сышоў у стачку ў 2020 годзе. У выніку праз шэсць дзён яго звольнілі.Ад палітычнага пераследу мужчына зʼехаў у Польшчу. 30 студзеня 2024 года ён памёр. У яго засталася жонка і чацвёра дзяцей.