BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Для ўладаў Беларусі важна надалей працягваць рэпрэсіі”

Як мінімум толькі для таго, каб наладзіць дыялог з ЗША і Захадам Лукашэнка гатовы працягнуць выпускаць беларускіх палітвязняў.

Алесь Міхалевіч

Але прыярытэтны спосаб вызвалення – прымусовая дэпартацыя, каб не падаграваць сітуацыю ўнутры краіны, – перакананы беларускі юрыст і палітык, кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах 2010 году Алесь Міхалевіч:

-Што датычыцца ЕЗ, я думаю, што ў 2026 годзе з вялікай доляй верагоднасці нейкага прарыву не будзе і з боку ЕЗ нейкіх істотных паслабленняў не будзе. Таму, думаю, што і Лукашэнка таксама вялікай колькасці пад гэтыя здзелкі не выпусціць. Але, безумоўна, нейкая частка палітвязняў можа выйсці. Пры тым, што для ўладаў Беларусі вельмі важна далей працягваць рэпрэсіі і захоўваць гэты ціск.

Як паведамляе праваабарончы цэнтр Вясна, станам на сёння, 04 лютага, у Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1149 чалавек. Гэта пераважна блогеры, бізнесмены, актывісты штабоў кандыдатаў у прэзідэнты, удзельнікі акцыяў пратэсту.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя