Правядзенне культурніцкіх сустрэч і падтрымка ўсімі магчымымі спосабамі беларускіх палітвязняў. Такімі самымі важнымі для беларусаў у Нідэрландах ды іншых еўрапейскіх краінах бачыць беларуска Ганна Шыбаева.

Яна перакананая, што цяпер важна зноў уздымаць тэму Беларусі і таго, што звыш 1400 чалавек усё яшчэ з палітычных прычынаў застаюцца за кратамі:
-Я адчуваю, што ва ўсіх дыяспарах зараз самае гарачае пытанне, якое хвалюе ўсіх – гэта пытанне палітвязняў. Нягледзячы на ўсе астатнія праблемы, адчуваецца, што людзей гэта вельмі хвалюе. І я заўважыла, што ўсе нашыя праекты яны ў выніку ўсе круцяцца вакол гэтай тэмы. Таму што мы ўсе ведаем, што вялікіх зрухаў у гэтым пытанні няма.
Ганна Шыбаева дадала, што дзейнасць беларусаў у нямецкамоўных краінах ці ў Нідэрландах прыкладна аднолькавая. Яна скіраваная на згуртаванне беларусаў і ўзмацненне беларускіх дыяспар, а таксама паскарэнне палітычных пераменаў у Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя






