29 і 31 жніўня — у такія даты палітвязні з Берасцейшчыны маюць Дні народзінаў.

Аляксандр Грыневіч
А менавіта гаворка ідзе пра Аляксандра Грыневіча і Кірыла Піліпука:
– Палітвязень Аляксандр Грыневіч адзначае Дзень народзінаў 29 жніўня. Абвінавачванні прад’яўленыя па арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады. Як значылася ў абвінавачванні, мужчына, знаходзячыся за межамі Рэспублікі Беларусь, у адным з тэлеграм-каналаў пад фотавыявай супрацоўніка міліцыі грамадскай бяспекі Ленінскага РАУС Берасця нібы размясціў абразлівы каментар. Прысуд — тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хімія”). Дасылаць лісты можна ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу № 55.
Палітвязень Кірыл Піліпук мае Дзень нараджэння 31 жніўня. Мужчыне прад’явілі абвінавачванні па арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Падставай стаў каментар «Буду адзначаць тыдзень» пра планы пасля смерці Аляксандра Лукашэнка. Прысуд – два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хімія”). Пакуль што знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: “Вясна”






