BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дні народзінаў за кратамі

4 і 5 красавіка за кратамі адзначаюць свае дні народзінаў палітвязні з Берасцейшчыны. У прыватнасці напісаць ліст ці паштоўку можна Вадзіму Жылінскаму і Аляксандры Каско:

Палітвязень Вадзім Жылінскі сустрэне за кратамі свой дзень народзінаў 4 красавіка. Асуджаны за акцыю пратэсту, якая адбылася 10 жніўня 2020 у Берасці. У зняволенні знаходзіцца з 2021 года. Прысуд – 4 гады калоніі. Падтрымаць хлопца можна даслаўшчы ліст у папраўчую калонію №1 горада Наваполацка.

У сваю чаргу палітзняволеная Аляксандра Каско адзначае дзень народзінаў 5 красавіка. Яна была затрыманая ў 2023 годзе пры вяртанні з Польшчы. Прысуд — 10 гадоў калоніі. Падставай да гэтага сталі восем крымінальных артыкулаў, у тым ліку за “удзел у экстрэмісцкім фарміраванні” і “садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці”. Унесеная ў “спіс тэрарыстаў” і “спіс экстрэмістаў”. Падтрымаць можна карэспандэнцыямі па адрасе Турма №1 горада Гародні.

 Беларускае Радыё Рацыя