BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Доктарку сацыялагічных навук асудзілі за «фінансаванне экстрэмізму»

Ірыне Андрас 49 гадоў. Яе профільная навуковая тэма — сацыялогія прадпрымальніцтва. З 2003‑га па 2006‑ты была дацэнтам кафедры кіравання Інстытута кіравання і прадпрымальніцтва. Выкладала ў БДУ.

З 2010 па 2011 гады Андрас вяла аўтарскую рубрыку «Прадпрымальніцтва» ў дзяржаўнай газеце «Рэспубліка». Выступала на шматлікіх канферэнцыях, у тым ліку за мяжой. З’яўляецца чальцом Еўрапейскай сацыялагічнай асацыяцыі.

Была дактарантам кафедры сацыялогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2021‑м годзе абараніла дысертацыю і атрымала ступень доктара сацыялагічных навук.

Апошняе вядомае месца працы Андрас — вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра чалавечага развіцця Інстытута эканомікі Акадэміі навук, піша «Наша Ніва».

Ірыну асудзілі ў 2025‑м годзе па артыкуле 361‑2 КК — «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці». Верагодна, жанчыне прысудзілі «хатнюю хімію».