BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Доля апраўдальных прысудаў у 2024 годзе ў Гарадзенскай вобласці склала 0,089%

Пра гэта паведаміў старшыня Гродзенскага абласнога суда Аляксандр Корзун, піша «Гарадзенская праваабарона».

Агульная колькасць крымінальных спраў за 2024 год, па словах Корзуна, зменшылася амаль на 500 у параўнанні з папярэднім годам, і склала 3 358. З гэтай колькасці крымінальных спраў суды Гарадзенскай вобласці абвесцілі толькі 3 апраўдальныя прысуды.

Таксама стала вядома, што ў Гарадзенскай вобласці за мінулы год разглядзелі 22 431 адміністрацыйныя справы.

вясна