BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дом віцебскай актывісткі ўлады выставілі на аўкцыён

У Беларусі працягваецца «адцісканне» нерухомасці ў палітуцекачоў, якія працягваюць займацца актыўнай палітычнай дзейнасцю. 30 траўня будзе выстаўлены на аўкцыён дом Алены Янушкоўскай у вёсцы Суйкава Віцебскага раёна. Паводле Алены, афіцыйнай нагодай сталі недаплачаны рэжыму судовы штраф за яе палітычную і грамадскую актыўнасць.

Кажа Алена Янушкоўская:

 Я ўпэўнена, што на гэты дом ёсць пакупнікі, я больш, чым упэўнена, бо дужа добрае месца. Таму я лічу, што гэта ўсё наўмысна робіцца. Таксама гэта помста мне, і таксама хтосьці вырашыў за капейкі набыць маёмасць. І вёска гэтая тры кіламетры ад Віцебска, амаль што горад. У мяне і сажалка ёсць, і 54 соткі зямлі, і 10 700, вы што?  

Алена Янушкоўская лічыць, што для хуткага продажу наўмысна пастаўлена цана нашмат ніжэй за рыначную.  Паспешлівасць уладаў з продажам яе нерухомасці звязана не толькі са старымі «даўгамі», а і з тым, што яна балатуецца ад групы “Салідарнасці” пад №1 у Каардынацыйную раду.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя