Кожны раз беларускі рэжым ідзе на тое, каб выпусціць яшчэ большую колькасць палітвязняў. Таму можна спадзявацца, што бліжэйшым разам гэтая лічба будзе вылічвацца сотнямі асобаў, калі тысяча не выйдзе на волю адразу. Адзначыў блогер, актывіст, сябра ўправы Нямецка-беларускага таварыства Алесь Чайчыц:

– Спадзявацца можна, тым больш мы бачым, што і амерыканскі бок настроены на тое, каб іх вызваліць. І гэта сфера, дарэчы, дзе і амерыканцы, і адміністрацыя Трампа дасягнула рэальнага пазітыўнага выніку вельмі істотнага. У плане спынення вайны ва Украіне яны гэтага поспеху не дамагліся і незразумела, ці атрымаецца ў іх нешта там. А тут канкрэтныя вынікі. Канкрэтна Дональд Трамп заслужыў апладысментаў і падзякі ў гэтай канкрэтнай сітуацыі.
Як паведамляе праваабарончы цэнтр Вясна, па стане на сёння, 9 студзеня, у Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1124 асобаў. “З пачатку прэзідэнцкай кампаніі-2020 палітвязнямі былі прызнаныя 4328 чалавек”, – гаворыцца на праваабарончай старонцы.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






