BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дроны ад беларусаў у Батумі паедуць да ваяроў

Беларускія актывісты-валанцёры з Батумі сабралі амаль 700 даляраў данатаў для ваяроў, што ваююць за Украіну ў складзе Беларускага Дабравольчага корпусу.

Пра тое, што будзе набыта за гэтыя грошы распавядае валанцёрка Святлана:

— Мы сабралі 1863 лары на дрон, на Mavic 2 Pro. І якраз яго атрымалі. Адзін дрон нам перадалі бясплатна з Тбілісі, таксама беларусы. На наступным тыдні два дроны паедуць ва Украіну.

Па словах валанцёркі зборы будуць працягвацца, але яны зараз адбываюцца даволі павольна:

— Розныя новыя людзі далучаюцца да суполкі, але і застаюцца тыя, што данацяць не першы год. У параўнанні з мінулым годам колькасць данатаў паменшылася, зборы ідуць павольна, але мы збіраем, памагаем, бо ўсякае помач гэта помач.

Беларусы Батумі аказваюць дапамогу ваярам з батал’ёну «Тэрор» і іншым падраздзяленням з Беларускага Дабравольчага корпусу. За апошні год гэта было набыццё абутку і цёплай вопраткі, брэндзірванне вопраткі і іншае.

Беларускае Радыё Рацыя