BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ДТЗ з беларусамі ў Польшчы: ёсць пацярпелыя

Дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам беларускага аўтобуса, адбылося ў польскім горадзе Жэшуў, пра гэта паведамілі ў МЗС Беларусі. Экскурсійны аўтобус з 48 грамадзянамі Беларусі накіроўваўся ў Вугоршчыну.

Сярод папярэдніх версій ДТЗ разглядаецца магчымасць, што кіроўца-беларус мог заснуць за рулём. Для пасажыраў, якія не пацярпелі, улады горада падагналі заменны аўтобус. Колькасць пацярпелых вырасла да 14 чалавек. З раненнямі лёгкай і сярэдняй ступеняў цяжкасці яны шпіталізаваны і размешчаны ў пяці медычных установах. Загінулых няма.

МЗС Беларусі паведаміла, што знаходзіцца ў кантакце з кампетэнтнымі органамі Польшчы, консульства ў Бялай Падляскай прымае неабходныя меры па дапамозе грамадзянам.