BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Два гады без вестак ад палітвязняў Статкевіча і Знака

Роўна два гады, з 9 лютага 2023 года палітзняволеных Мікалая Статкевіча і Максіма Знака ўтрымліваюць без сувязі з роднымі і вонкавым светам — у так званым рэжыме інкамунікада.

Фота: “Свабода”

Статкевіча ў папраўчай калонію № 13 у Глыбокім па чарзе трымаюць то ў адзіночнай камеры ПКТ, то ў камеры штрафнога ізалятару, а таксама пазбавілі права на званкі і адзінай на год перадачы і спаткання. 30 студзеня стала вядома, што Мікалая Статкевіча вылучылі на Нобелеўскую прэмію міру.

Фота: Getty Images

Знак адбывае пакаранне ў віцебскай калоніі № 3 (Віцьба). Вядома, што адміністрацыя калоніі некалькі разоў змяшчала яго ў штрафны ізалятар і ПКТ. У зняволенні Максім Знак напісаў ужо тры кнігі.

Па стане на 9 лютага ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1229 чалавек, рэальная колькасць нашмат большая.