BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Два гады таму не стала Лукаша Сцепанюка

This image has an empty alt attribute; its file name is scepaniuk-luk.jpg

3 чэрвеня 2022 года не стала нашага калегі, таленавітага музычнага рэдактара і гукарэжысёра Лукаша Сцепанюка. Лукаш Сцепанюк – Стэп – быў звязаны з „Беларускім Радыё Рацыя” з самага пачатку яго існавання. Быў аўтарам музычных перадач на хвалях нашага радыё – „Сусветны хіт”, „Шчаслівая трынаццатка”. Вядомы нашым слухачам, як Dj zona. Яму было толькі 44 гады. Меў яшчэ багата творчых планаў…

Лукаш Сцепанюк – выпускнік Агульнаадукацыйнага ліцэю з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску. Быў цесна звязаны з дзейнасцю беларускага руху ў Польшчы. Быў старшынём Беларускага аб’яднання студэнтаў, суарганізатарам Фестываляў Музыкі маладой Беларусі „Басовішча”, намеснікам Фонду „Камунікат”, дзе сярод іншага займаўся відэа і гукаапрацоўкай. Памятаем і з горыччу прыгадваем страту гэтага таленавітага чалавека…

Беларускае Радыё Рацыя