Падчас нясення службы ў Віцебску загінулі два ўчастковыя інспектары міліцыі, паведамляе прэс-служба МУС.
Паводле інфармацыі ведамства, гэта адбылося ўчора, 9 студзеня, каля 17-ці гадзін у Віцебску пры выкананні службовых абавязкаў у выніку няшчаснага выпадку. Дэталі не агучваюцца. На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група, устанаўліваюцца акалічнасці здарэння. Разбіральніцтва знаходзіцца на асабістым кантролі міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова.
Тэлеграм-канал @vitebsk_info са спасылкай на крыніцы піша аб прычынах гібелі міліцыянтаў у Віцебску. Па сцвярджэнні рэсурсу, у пункце аховы правапарадку супрацоўнік міліцыі застрэліў партнёра, а потым сябе.
Беларускае Радыё Рацыя