BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Два палітвязні з Берасцейшчыны сустракаюць Нарадзіны за кратамі

5 і 14 жніўня палітвязні з Берасцейшчыны сустракаюць свае Дні народзінаў за кратамі. Гаворка ідзе пра Ягора Дашэвіча і Алесю Ланцэвіч.

Здымак ілюстрацыйны

Палітвязень Ягор Дашэвіч мае Дзень народзінаў сёння, 5 жніўня. Яго абвінавацілі ў арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Да затрымання працаваў індывідуальным прадпрымальнікам. Прысуджана судом пінскага раёна і горада Пінска два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хімія”). Унесены ў так званы спіс экстрэмістаў. Актуальнае месца знаходжання не ўдакладняецца.

А палітзняволеная Алеся Ланцэвіч сустрэне Дзень народзінаў 14 жніўня. Яе абвінавацілі адразу ў трох крымінальных палітычна матываваных артыкулах. Гэта Абраза прадстаўніка ўлады, Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання. Мае сур’ёзныя праблемы са здароўем. Дададзеная да экстрэмісцкага спісу. Прысуджана тры гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Пакаранне адбывае ў папраўчай калоніі №4.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя.