12 і 13 ліпеня – у такія дні палітвязні з Берасцейшчыны сустракаюць свой Дзень народзінаў за кратамі. Ва ўмовах зняволення находзяцца Юры Чудзіновіч і Сяргей Савіч адпаведна.

Жыхар Баранавічаў Юры Чудзіновіч адзначае за кратамі свой Дзень народзінаў сёння, 12 ліпеня. Яшчэ падчас выбараў 2020 году палітвязень спрабаваў зарэгістравацца ў якасці кандыдата ў прэзідэнты, вёў YouTube-канал «Кропка невяртання» з ролікамі пра пратэсты. На падставе гэтых відэа мужчына быў асуджаны на 4 гады калоніі. На дадзены момант вядома, што Юры Чудзіновіч знаходзіцца ў следчай турме №8 горада Жодзіна, куды яму можна дасылаць карэспандэнцыю.
У сваю чаргу 13 ліпеня Дзень нараджэння мае жыхар Пінска Сяргей Савіч. Падставай да завядзення крымінальнай палітычна матываванай справы стаў каментар у тэлеграм-чаце «Пінск для жыцця». Прысуд – 3 гады калоніі. Ліставаць можна ў папраўчую калонію №17 горада Шклова.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя