Ілля Мігно і Данііл Дзіткоўскі – такія палітвязні днямі ўжо павінны выйсці на волю на Берасцейшчыне. Яны абодва былі асуджаныя па крымінальных палітычна матываваных справах і адбылі фактычна цалкам тэрмін прызначанага пакарання.
Ілля Мігно быў асуджаны па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса – Удзел у масавых беспарадках. З’яўляўся студэнтам 2-га курса Берасцейскага палітэхнічнага ўніверсітэта. Затрыманне адбылося 18 жніўня 2020 года, калі хлопец знаходзіўся на працы ў Мастаатрадзе. Дома ў палітвязня правялі ператрус. Прасуд – 4 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма.
У сваю чаргу палітвязень Данііл Дзіткоўскі асуджаны па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса – Хуліганства, здзейсненае групай асобаў. Зʼяўляецца фігурантам так званай «справы карагодаў», што была заведзеная пасля акцыі пратэсту 13 верасня 2020 года ў Берасці. Прысуд – два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія»). Хлопец нібы нанёс пашкоджанні двух камер «Белтэлекама» і нанёс нібы «цынічныя надпісы». Перабывае ў папраўчай установе адкрытага тыпу №43.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя