У Менскім абласным судзе 6 лютага агучылі прысуд за спробу падрыву чыгункі пад Стоўбцамі. Паўла Вабішчэвіча і Андрэя Зіненку прызналі вінаватымі ў тым ліку ў «падрыхтоўцы на акт тэрарызму» (ч.1 арт. 13, ч. 3 арт. 289 КК) і «здрадзе дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК) — ім прызначылі 23 і 12 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму адпаведна і буйныя штрафы.

У прапагандысцім фільме восенню 2023 года сцвярджалася, што іх затрымалі за спробу паставіць на чыгунцы ў Стаўбцоўскім раёне выбуховую прыладу, «якая мусіла б спрацаваць па камандзе куратара з СБУ». Андрэй Зіненка ў фільме быў паказаны са слядамі збіцця на твары.
Справу ў закрытым рэжыме з 12 снежня разглядаў Сяргей Епіхаў.
вясна






