BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Двух братоў затрымалі за тое, што яны «падтрымлівалі пратэсты»

Як піша НН, затрыманыя — 23-гадовы Ягор і 27-гадовы Арцём Шкарадзёнкі. Ягор аматар рэп-музыкі і піша ўласны рэп па нікнэймам FRUTTI. Арцём цікавіцца спортам і, асабліва, футболам і заўзее за клуб Arsenal.

Здымак ілюстрацыйны

Братоў затрымалі, як сцвярджае ГУБАЗіК, за тое, што яны ў 2020-м падчас пратэстаў ездзілі і сігналілі. У Ягора таксама адшукалі каментар у тэлеграме, дзе ён піша: «Перакулеты аўтазак — гэта ўжо не аўтазак». Губазікаўцы кажуць, што супраць братоў завялі крымінальныя справы.