BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Двух ізраільцян затрымалі ў менскім аэрапорце за фота салдатаў ЦАХАЛ

Двох ізраільцян затрымалі ў беларускім аэрапорце пасля таго, як мясцовы сілавік канфіскаваў іх мабільныя тэлефоны і знайшоў у іх фатаграфіі рэзервістаў ЦАХАЛу. Затрыманых ужо дэпартавалі ў Ізраіль.

Здымак ілюстрацыйны: SCANPIX

Учора ўвечары стала вядома, што пасля прыбыцця ў Беларусь мужчыны накіраваліся на пашпартны кантроль, дзе і былі канфіскаваныя іх мабільныя тэлефоны. Нягледзячы на тое, што гэтых мужчын на фота не было, афіцэр канфіскаваў іхныя тэлефоны і ўзяў іх пад варту.

Ізраільцяне заставаліся пад вартай да таго часу, пакуль да іх не прыйшоў прадстаўнік ізраільскага консульства і не прынёс ежы.

Беларускае Радыё Рацыя