BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Двух прыгавораных да «хіміі» палітэмігрантак хочуць судзіць за інтэрвʼю

Прысуджаных да «хіміі» палітэмігрантак 53 і 50 гадоў хочуць судзіць за інтэрвʼю. Іх вінавацяць у «аказанні садзейнічання экстрэмісцкай дзейнасці», паведамляе пракуратура Гарадзенскай вобласці.
У 2021 годзе суд Ленінскага раёна Гародні прыгаварыў іх да «хіміі» за шэраг «злачынстваў», якія названы «экстрэмісцкімі». Да прывядзення прысуду ў выкананне жанчынам удалося пакінуць краіну.

This image has an empty alt attribute; its file name is sud.jpg

Да жніўня 2022 года, знаходзячыся за мяжой, яны далі некалькі інтэрвʼю рэсурсам, якія ў Беларусі прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваннямі». На думку ўладаў, у іх «змяшчалася неабгрунтаваная ацэнка дзейнасці судовай сістэмы, праваахоўных органаў, умоў жыцця і працы грамадзян Рэспублікі Беларусь, паведамлялася пра нібыта дапушчаныя парушэнні іх канстытуцыйных правоў на свабоду слова, сходаў, дэманстрацый, недатыкальнасці і годнасці асобы».