BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Двух віцяблянаў затрымалі пасля размовы ў чат-рулетцы

Двух віцяблян затрымалі пасля размовы з правакатарам у чат-рулетцы. Відэа з імі апублікаваў праўладны канал. «Медыязона» знайшла старонку аднаго з затрыманых у сацсетках, там ён падпісаны як Юрый Янушкевіч.

У відэа сілавікоў мужчыны кажуць, што затрыманыя за «экстрэмісцкія лозунгі» ў чат-рулетцы. У роліку таксама дэманструюцца фрагменты размовы мужчын з суразмоўцам (яго самога не паказваюць).

Адзін з затрыманых кажа «Жыве Беларусь, слава Украіне». Затым гучыць яго адказ на пытанне суразмоўцы (само пытанне ў роліку не агучана). Ён кажа, што хацеў бы атрымаць зброю ў ваенкамаце і паказаць «волю народа». Па якіх артыкулах затрыманыя жыхары Віцебска і дзе яны цяпер, невядома.

Беларускае Радыё Рацыя